Янукевіч: цяперашні рэжым шануе выключна суверэнітэт сваёй улады

26.03.2010 09:29
Архив Редакция

Лідар Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, выступаючы перад удзельнікамі мітынгу, прысвечанаму Дню Волi, заявіў, што "цяперашні рэжым шануе выключна суверэнітэт сваёй улады". "Ён цураецца ўсяго, што мае сапраўдныя беларускія карані», — адзначыў палітык, абвясціўшы пра правядзенне месячніка беларускай салідарнасці.

Паводле меркавання сустаршыні аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталя Рымашэўскага, у краіне падымаецца новая хваля адраджэння. «З’явілася шмат новых рухаў, арганізацый і партый дэмакратычнай скіраванасці», — падкрэсліў актывіст, пажадаўшы таксама ўдзельнікам веры ў перамогу, паведамляе БелаПАН.

Прадстаўнік Руху «За Свабоду» Алесь Лагвінец заявіў, што незалежнасць і свабода — «гэта не толькі гутаркі, танныя газ і нафта». «У першую чаргу гэта незалежныя інстытуты ўлады, вольная эканоміка, празрыстыя дэмакратычныя выбары», — заявіў палітык.

Алесь Лагвінец таксама заклікаў аддаць даніну павагі дзеячам БНР, «вядомым і невядомым героям, якія захавалі нацыянальнае адзінства».

«Для беларусаў як для нацыі галоўнае — самім распараджацца сваім лёсам, каб дзяржава была незалежнай», — сказаў грамадскі дзеяч Вячаслаў Сіўчык.

Как вам новость?
Головоломки