Янукевіч: Крэмль можа рэалізаваць свой сцэнар выбараў

27.09.2010 11:05
Архив Редакция

Лідар Партыі БНФ Аляксей Янукевіч лічыць, што ў Беларусі крамлёўскага кандыдата няма, аднак на прэзідэнцкіх выбарах можа быць рэалізаваны распрацаваны Масквой сцэнар. На думку апазіцыйнага палітыка, крамлёўскі сцэнар прадугледжвае наменклатурны пераварот, які на фоне пратэстных выступаў апазіцыі можа прывесці да правядзення паўторных выбараў.

«У такім выпадку Крэмль будзе зацікаўлены ў вылучэнні свайго кандыдата. Цяпер жа ў ім няма сэнсу, бо Цэнтрвыбаркам наўрад ці абвесціць перамогу якога-небудзь іншага прэтэндэнта, акрамя Лукашэнкі», — заявіў Аляксей Янукевіч 25 верасня на пасяджэнні сойму Партыі БНФ у Мінску, перадае БелаПАН.

На думку апазіцыйнага палітыка, у выпадку перамогі на выбарах Аляксандра Лукашэнкі Крэмль сваёй задачай паставіць рэалізацыю сцэнара, вынікам якога стане пераўтварэнне апазіцыі. «Частка апазіцыя будзе крытыкаваць Лукашэнку не за дыктатарскія метады кіравання, прыняцце рашэнняў, якія пагражаюць незалежнасці Беларусі, а за тое, што ён не здольны дамаўляцца з Расіяй. Такі сцэнар можа ажыццявіцца», — заявіў Аляксей Янукевіч.

Как вам новость?
Головоломки