Януковіч паабяцаў перапампоўваць нафту ў Беларусь па трубе

19.10.2010 10:00
Архив Редакция

Украіна плануе пачаць дастаўку нафты, якая паступае для Беларусі ў адэскі порт з Венесуэлы, праз нафтаправоды Адэса-Броды і "Дружба". Пра гэта распавёў прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч 18 кастрычніка на сумеснай прэс-канферэнцыі ў Кіеве са сваім венесуэльскім калегам Уга Чавесам.

«Сёння мы транспартуем гэтую нафту ў цыстэрнах, але ў найбліжэйшы час пяройдзем да транспартоўкі па нафтаправодзе. Гэта наш план, які мы выканаем ў адносінах і з Венесуэлай, і з Беларуссю. І ў далейшым дадзеныя пытанні мы будзем вырашаць сумесна», — перадае словы ўкраінскага лідара БелТА.

На думку Віктара Януковіча, у будучыні пытанні транзіту вуглевадароднай сыравіны варта вырашаць сумесна ўсім тром зацікаўленым бакам: Беларусі, Украіне і Венесуэле. Пры гэтым прэзідэнт Украіны адзначыў, што рашэнне задзейнічаць нафтаправоды не закранае інтарэсаў Расіі і не павінна паўплываць на расійска-ўкраінскія стасункі.

Как вам новость?
Головоломки