Януковіч пажадаў Лукашэнку поспехаў на будучых выбарах

01.12.2010 15:54
Архив Редакция

Прэзідэнты Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Украіны Віктар Януковіч у рамках саміту АБСЕ ў Астане правялі двухбаковую сустрэчу, у ходзе якой абмеркавалі пытанні пашырэння супрацоўніцтва дзвюх краінаў. Кіраўнік Украіны таксама пажадаў Аляксандру Лукашэнку поспехаў на будучых выбарах. "Украінцы за вас будуць перажываць не менш, чым вашыя сябры ў Беларусі", — заявіў ён.

«Нам прыемна, што ў нашага суседа так развіваецца эканоміка, прамысловасць. Я так разумею, што гэта складнікі вялікай працы на працягу многіх гадоў. Гэта прыемна», — заявіў прэзідэнт Украіны, перадае БелТА.

Як адзначыў Віктар Януковіч, Беларусь і Украіна маюць шмат сумесных праектаў, а таксама інтарэсы ў трэціх краінах. У сваю чаргу Аляксандр Лукашэнка заявіў, што праблемаў больш чым дастаткова і паміж дзвюма краінамі. «Праўда, крыху іншыя праблемы. Мы спрабуем іх вырашаць, і я ўпэўнены, што мы іх вырашым», — сказаў ён.

«У нас ёсць агульныя пытанні, вельмі вялікія і выгадныя, якія забяспечваюць нашу эканоміку і інтарэсы нашых людзей. І я гатовы да іх абмеркавання», — падкрэсліў кіраўнік Беларусі.

Как вам новость?
Головоломки