Януковіч: Украіна з задавальненнем падключыцца да працы Беларусі з Венесуэлай

30.04.2010 10:58
Архив Редакция

Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч падчас свайго аднадзённага афіцыйнага працоўнага візіту ў Беларусь заявіў, што Украіна ахвотна стане партнёрам у праекце транспартавання венесуэльскай нафты ў Беларусь. Пра гэта ўкраінскі лідар сказаў 29 красавіка падчас сустрэчы з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.

«Мы з задавальненнем як партнёры падключымся да працы па вашым праекце з Венесуэлай. Тое, чаго вы дасягнулі з Венесуэлай, — гэта вельмі добра, гэта добры праект. І мы гатовыя дапамагчы вам у транспартаванні, перапрацоўцы і рэалізацыі венесуэльскай нафты па дамоўных коштах, набліжаных да рынкавых: каб і вам гэта было выгадна, і ў нас была матывацыя і зацікаўленасць», — сказаў украінскі лідар, перадае БелТА.

Віктар Януковіч пацвердзіў таксама зацікаўленасць Украіны ў паглыбленні супрацоўніцтва з Беларуссю ў перапрацоўцы сыравінных рэсурсаў.

Януковіч: у 2010 годзе Беларусі і Украіне трэба выйсці на таваразварот не менш за чатыры мільярды даляраў

«Мы хочам, каб сёлета таваразварот быў не менш за чатыры мільярды даляраў, а ў наступным годзе не менш за пяць мільярдаў. Гэта цалкам рэальна і дасягальна», — лічыць Віктар Януковіч.

Па словах Прэзідэнта Украіны, сёння ён правёў са сваім беларускім калегам рэвізію тых пытанняў, якія назапасіліся ў апошні час у адносінах дзвюх краін. «Сённяшні дзень мы возьмем за кропку адліку і адкрыем новую старонку ў адносінах Беларусі і Украіны. На жаль, за апошнія пяць гадоў Украіна значна зменшыла свой патэнцыял не толькі праз сусветнага крызіс, але і па многіх суб’ектыўных прычынах», — сказаў Віктар Януковіч.

Украінскі прэзідэнт падкрэсліў, што на адрозненне ад Беларусі Украіна летась істотна страціла ў аб’ёме сваёй вытворчасці, унутраным валавым прадукце. «Таму нашыя планы — у 2010 годзе пераадолець наступствы крызісу», — заявіў Віктар Януковіч.

Януковіч: Украіна зацікаўлена ў тым, каб Беларусь была ў добрай форме

«Мы зацікаўлены, каб наш стратэгічны партнёр Беларусь была ў добрай форме, каб беларускі патэнцыял падцягнуў за сабой украінскі патэнцыял», — адзначыў Віктар Януковіч.

«Усе кірункі супрацоўніцтва дзвюх краін будуць падрабязна пазначаны ў плане — «дарожнай карце», які падрыхтуюць урады Беларусі і Украіны да сярэдзіны чэрвеня», — падкрэсліў украінскі лідар.

Прэзідэнт Украіны адзначыў зацікаўленасць краіны ў павелічэнні закупак сельскагаспадарчай тэхнікі, што вырабляецца ў Беларусі. «Мы маем намер скарыстацца вашай канкурэнтнай перавагай у гэтым сектары», — сказаў ён.

Как вам новость?
Фото и видео

“Скотч спасёт мир” – Мужчина пожаловался на «ноу-хау» в строительстве стеклянных навесов в Минске

«Что-то не то в лесах» — На границе Беларуси и Польши заметили лису, «как из сказки», но пользователи TikTok встревожились

«Поймал «крокодила» — На Гродненщине рыбак выловил щуку весом более 12 кг

В украинском Днепре ракета попала в жилую пятиэтажку. Есть погибшие

МВД показало кадры контртеррористических учений в Минске по сценарию теракта в Crocus City Hall

«Хозяин хотел 1,5 миллиона долларов» — Белорус показал «непокорённый» домик в Минске

«Инженерная мысль на высоте» — В TikTok показали старинный деревенский ключ. Как им пользоваться?

«Они там круглые сутки плавают?» — Часы из синхронисток в израильском аэропорту покорили соцсети

«Чем пичкают?» — Парень спросил в TikTok, что не так с купленной курицей. Но белорусов удивила не она

В США побили мировой рекорд по танцам на пуантах — одновременно станцевали 353 балерины

«Яша, тебя ничего не смущает?» — Брестчанин показал в ТикТоке «позор всех аистов». Но белорусы не согласились

В Индонезии впервые за 22 года проснулся вулкан Руанг – сотни людей эвакуировали

В ГАИ показали, как в Витебске легковушка сбила на переходе 9-летнего мальчика

«Белорусская Голландия» — В TikTok показали поле из тюльпанов на Брестчине. Пользователи не поверили

Головоломки