Януковіч упэўнены ў хуткім уступленні Беларусі ў Раду Еўропы

29.04.2010 14:40
Архив Редакция

Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч падчас сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам ў Мінску выказаў упэўненасць, што Беларусь у недалёкай будучыні стане членам Рады Еўропы. "Прынамсі, я ўпэўнены, што ў хуткім часе вашай краіне будзе вернуты статус спецыяльна запрошанай", — сказаў украінскі лідар.

«Я ведаю, што вы шмат зрабілі, каб наблізіць беларускае заканадаўства да еўрапейскіх стандартаў. Беларусь паслядоўна ідзе па гэтым шляху», — адзначыў Віктар Януковіч, перадае БелТА.

Украінскі прэзідэнт падкрэсліў, што еўрапейская інтэграцыя адпавядае інтарэсам як Украіны, так і Беларусі. «Мы з’яўляемся еўрапейскімі краінамі, і адкрыццё еўрапейскіх рынкаў у нашых інтарэсах, гэта вельмі патрэбна нашым эканомікам», — сказаў Віктар Януковіч.

Па словах украінскага лідара, падчас збліжэння «з еўрапейскімі структурамі Украіна некалькі прасунулася наперад у параўнанні з Беларуссю». «І ў гэтай сувязі Беларусі можа быць цікавы ўкраінскі досвед адаптацыі заканадаўства да еўрапейскіх стандартаў», — упэўнены Віктар Януковіч.

Прэзідэнт Украіны таксама дадаў, што інтарэсам народаў адпавядае развіццё дзяржаў на аснове павагі правоў чалавека і дэмакратычных свабодаў. «Нашы краіны ідуць па гэтым шляху і вельмі важна, каб гэта адчувалі людзі», — сказаў Віктар Януковіч.

Акрамя таго, падчас сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, украінскі прэзідэнт прапанаваў правесці чарговую сустрэчу кіраўнікоў Беларусі і Украіны побач з сумеснай мяжой. «Мяркую, наступная наша сустрэча павінна быць дзесьці на мяжы Беларусі і Украіны, каб мы пабывалі на тэрыторыі абедзвюх краін, абмеркавалі пытанні прыгранічнага і міжрэгіянальнага супрацоўніцтва», — сказаў кіраўнік украінскай дзяржавы.

Как вам новость?
Головоломки