Ярмошына: АБСЕ ўзяла на сябе карныя функцыі

27.12.2010 09:36
Архив Редакция

Як заявіла 26 снежня старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Лідзія Ярмошына, місія назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ прысвоіла сабе шырокія правы. "Яны бяруць на сябе функцыі карныя. Гэта выходзіць за рамкі самой ідэі міжнароднага назірання. Гэта ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы", — заявіла кіраўнік ЦВК.

Паводле яе слоў, БДІПЧ АБСЕ назірае за выбарамі па ўласных стандартах і ў асноўным толькі ў краінах былога СССР. Яна лічыць, што, калі прыбраць гэты інстытут назірання, то арганізацыя практычна нічога не зможа напісаць у сваёй штогадовай справаздачы. Акрамя таго, Лідзія Ярмошына паведаміла, што на мінулых выбарах БДІПЧ АБСЕ ўпершыню не рабіла заўваг да выніковай справаздачы сваіх назіральнікаў раніцай 20 снежня.

Старшыня ЦВК адзначыла, што БДІПЧ фактычна не сочыць за выкананнем іншых правоў чалавека, не звязаных з выбарамі, перадае БелТА.

Ярмошына: трэба павышаць дысцыпліну назіральнікаў

Лідзія Ярмошына паведаміла, што ўпершыню на выбарах было амаль 40 тыс. нацыянальных назіральнікаў, з-за чаго «камісіі» захлынуліся. Паводле яе слоў, назіральнікі ад грамадзян па факце часта накіроўваліся пэўнымі арганізацыямі і атрымлівалі за гэта грошы: «Чым больш актаў аб парушэнні — тым больш грошай».

Кіраўніца ЦВК паведаміла, што часам ад назіральнікаў паступалі пагрозы. Таму, на яе думку, трэба павышаць дысцыпліну сярод іх і ўводзіць пэўныя абавязкі.

Лідзія Ярмошына таксама адзначыла, што ўпершыню ва ўчастковых камісіях было каля 130 чалавек ад апазіцыі (0,25% ад агульнай колькасці членаў камісій). Прычым большасць з іх не скардзіліся і пагадзіліся з падлікам галасоў, а адзін з апазіцыянераў нават даслаў у ЦВК ліст з кампліментамі.

Как вам новость?
Головоломки