Ярмошына: апазіцыя перайшла Рубікон

20.12.2010 12:21
Архив Редакция

Кіраўніца Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына лічыць, што апазіцыйныя сілы перайшлі Рубікон. Такое меркаванне яна выказала 20 снежня ў Інфармацыйным цэнтры ЦВК, ацэньваючы правядзенне дэманстрацыі на плошчы Незалежнасці ў Мінску, якую арганізавалі альтэрнатыўныя кандыдаты ў прэзідэнты ў сувязі з магчымай фальсіфікацыяй выбараў.

Па словах Лідзіі Ярмошынай, яна ўпершыню ў сваім жыцці ўбачыла, як людзі штурмуюць Дом урада. Гэта азначае, што апазіцыйныя палітыкі гатовыя дзейнічаць радыкальна, лічыць старшыня Цэнтрвыбаркама.

Яна заявіла, што кожны з супрацоўнікаў ЦВК, якія знаходзіліся ў Доме ўрада падчас акцыі пратэсту, перажылі велізарную трывогу. «Пасля завяршэння ўсіх падзей было пачуццё, што ўсе мы вярнуліся з фронту», — заўважыла Лідзія Ярмошына.

Заўвага Тэлеграфа: Выраз «перайсці Рубікон» азначае рызыкнуць чымсьці важным для дасягнення пастаўленай мэты.

Нагадаем, увечары 19 снежня некаторыя з тых, хто сабраўся на плошчы Незалежнасці дэманстрантаў разбілі вокны і дзверы ў Дом урада, арганізатары акцыі назвалі гэта правакацыяй. Пасля здарэння супрацоўнікі АМАПу пачалі збіваць і затрымліваць людзей. Арыштаваныя сем з дзевяці кандыдатаў у прэзідэнты ад апазіцыі, а таксама прадстаўнікі іх штабаў. У офісах і кватэрах актыўных дзеячаў праведзеныя ператрусы. Пацярпелі таксама журналісты, у тым ліку і замежныя.

Как вам новость?