Ярмошына: Еўропа спалохалася збліжэння з Беларуссю

01.02.2011 12:14
Архив Редакция

Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Лідзія Ярмошына 31 студзеня выказала меркаванне аб тым, што "пэўныя сілы ў Еўропе і іншых дзяржавах спалохаліся пацяплення і збліжэння" з Беларуссю. Па словах кіраўніка ЦВК, менавіта па гэтай прычыне Еўрапейскі саюз пайшоў на ўвядзенне санкцый у дачыненні да беларускіх уладаў. 

«Можа, усе падзеі плошчы былі задуманы дзеля гэтых санкцый? А для чаго іх наогул праводзіць, уласна кажучы?» — заявіла Лідзія Ярмошына ў эфіры АНТ.

«Можа быць, увесь гэты мэтанакіраваны шлях да плошчы, яго фінансаванне і быў задуманы для гэтага? Гэта таксама загадка цяперашняй выбарчай кампаніі і роздум для палітолагаў і ўсіх тых, хто чыніць вялікую палітыку», — дадала кіраўніца ЦВК.

Тым не менш, Лідзія Ярмошына запэўніла, што санкцыі ЕС ніяк не паўплываюць на вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, якія адбыліся 19 снежня 2010 года. Па словах кіраўніка ЦВК, з юрыдычнага пункту гледжання санкцыі ЕС «абсалютна нічога не значаць».

Як раней перадаваў Тэлеграф, 31 студзеня на пасяджэнні кіраўнікоў МЗС Еўрасаюза было прынята канчатковае рашэнне аб увядзенні візавых санкцыяў у дачыненні да прэзідэнта Беларусі і яшчэ 158 беларускіх чыноўнікаў, адказных, на думку еўрапейскіх міністраў, за гвалт у ходзе сілавога разгону акцыі апазіцыі ў дзень прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня. На яшчэ больш жорсткія меры пайшлі ўлады ЗША. Яны не толькі пашырылі спіс неўяздных грамадзян Беларусі, але і ўвялі шэраг эканамічных санкцый.

Как вам новость?