Ярмошына: Лукашэнка — самы багаты з кандыдатаў

18.11.2010 17:07
Архив

Самым багатым з дзесяці кандыдатаў на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з'яўляецца дзейны кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Пра гэта 18 лістапада пасля афіцыйнай працэдуры рэгістрацыі кандыдатаў заявіла старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына. У той жа час больш за ўсё маёмасці лічыцца за ТДА «Трывіум» Дзмітрыем Усам.

Па словах Лідзіі Ярмошынай, да зняцця з перадвыбарчай гонкі прадпрымальніка Уладзіміра Правальскага менавіта ён з’яўляўся самым багатым прэтэндэнтам на пасаду кіраўніка Беларусі.

Як перадае карэспандэнт Тэлеграфа, кіраўніца ЦВК паведаміла, што дэкларацыі аб даходах і маёмасці кандыдатаў будуць апублікаваны пазней.