Ярмошына: Масква палохае нас жорсткай ацэнкай выбараў

05.10.2010 14:45
Архив Редакция

Кіраўніца Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына пракамэнтавала заяву прадстаўніка адміністрацыі прэзідэнта РФ аб тым, што "расійскія назіральнікі дадуць адэкватную ацэнку беларускім выбараў". "Калі перакладаць з дыпламатычнай мовы на нейкую іншую мову, нас відавочна палохаюць тым, што ацэнка будзе жорсткай, каб мы не разлічвалі на ласку", — адзначыла Лідзія Ярмошына.

Кіраўніца ЦВК Беларусі выказала надзею на тое, што расійскія назіральнікі не будуць выконваць нечый палітычны заказ. «Ацэнка неадэкватнай не павінна быць, яна заўсёды павінна адпавядаць рэаліям. Але паколькі ніколі нічога падобнага не заяўлялася з боку РФ на адрас Беларусі, то гэта заўсёды насцярожвае», — сказала Лідзія Ярмошына, перадае ІА «REGNUM-Беларусь».

Як раней паведамляў Тэлеграф, 4 кастрычніка крыніца ў Крамлі заявіла, што расійскія назіральнікі, якія будуць сачыць за ходам прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, дадуць сваю «адэкватную» ацэнку ходу галасавання і яго выніках.

Как вам новость?
Головоломки