Ярмошына не падвяла вынікі выбараў з-за "Плошчы"

20.12.2010 00:31
Архив Редакция

Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына заявіла на прэс-канферэнцыі пасля завяршэння галасавання на выбарах прэзідэнта Беларусі 19 снежня, што на 24:00 апрацавана 51% бюлетэняў. Паводле яе слоў, аб падтрымцы прэзідэнта звестак няма, паколькі падчас дэманстрацыі ЦВК пазбавіўся электраэнергіі і не мог атрымліваць інфармацыю.

Кіраўнік Цэнтрвыбаркама патлумачыла, што ЦВК знаходзіцца на першым паверсе Дома ўрада, дзе дэманстранты выбілі вокны.

Лідзія Ярмошына выказала здагадку, што першыя вынікі выбараў могуць быць вядомыя да 03:00 20 снежня. Яна дадала, што ў Мінску апрацавана ўжо 82%, у Магілёўскай вобласці — 80%.

Как вам новость?
Головоломки