Ярмошына не разлічвае на другі тур выбараў

16.09.2010 16:22
Архив Редакция

Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына лічыць малаверагоднай неабходнасць правядзення другога туру галасавання на выбарах прэзідэнта. Кіраўніца ЦВК нагадала, што ў Беларусі выбары ніколі не праходзілі ў два туры. "Гэта абумоўлена тым, што лідар заўсёды быў вельмі моцны, ён выходзіў далёка наперад ў адносінах да сваіх канкурэнтаў", — сказала Лідзія Ярмошына.

Таму правядзенне другога туру падчас выбараў 2010 года Лідзія Ярмошына назвала «вельмі тэарэтычнаым меркаваннем», перадае «Народная Воля».

«Аднак, калі гэта ўсё ж адбудзецца і будуць супернічаць вельмі моцныя кандыдаты, якія разарвуць паміж сабой галасы выбаршчыкаў, гэта значыць не будзе абсалютнай большасці, нас ніхто не прымушае праводзіць другі тур праз два тыдні. Можна і праз тыдзень», — растлумачыла старшыня ЦВК .

Адказваючы на пытанне, колькі павінна быць кандыдатаў, каб выбары былі цікавымі для выбаршчыкаў, Лідзія Ярмошына сказала, што лічыць аптымальным варыянт, калі ў выбарчай кампаніі ўдзельнічае некалькі кандыдатаў. «Тады ідзе канкурэнцыя праграмаў, ідэалогіяў, асобаў. Але калі кандыдатаў занадта шмат — гэта праблема для выбаршчыкаў, ім становіцца цяжка выбраць, запомніць іх, ідэнтыфікаваць», — адзначыла Лідзія Ярмошына.

ЦВК выступае за свабодныя пікеты па зборы подпісаў

Па словах Лідзіі Ярмошынай, ЦВК Беларусі выступае за максімальна свабоднае правядзенне пікетаў па зборы подпісаў для вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты. Пасля змены выбарчага заканадаўства працэдура збору подпісаў стала больш ліберальнай, лічыць кіраўніца ЦВК. Напрыклад, з’явілася магчымасць праводзіць пікеты па зборы подпісаў ва ўсіх незабароненых месцах. Мясцовыя ўлады павінны вызначыцца са спісам забароненых месцаў да 20 верасня ўключна.

«Пазіцыя ЦВК і ўлады краіны такая, каб пікеты маглі быць арганізаваны ва ўсіх магчымых месцах, за выключэннем тых, дзе гэта адмоўна паўплывае на забеспячэнне жыццядзейнасці, бяспека грамадзян», — падкрэсліла Лідзія Ярмошына. Напрыклад, да падобных забароненых месцах можна аднесці метро, тэрыторыю паблізу ўстаноў абароны.

Па словах Лідзіі Ярмошынай, адзіны спосаб вылучэння кандыдатаў на прэзідэнцкіх выбарах — гэта збор не менш за 100 тыс. подпісаў выбаршчыкаў. Для гэтага той, хто мае намер вылучыцца кандыдатам, падае ў ЦВК заяву на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы ў складзе не менш за 100 чалавек. Як правіла, колькасць такіх груп аказваецца большай за колькасць зарэгістраваных кандыдатаў. Напрыклад, у 1994 годзе было зарэгістравана менш за 20 ініцыятыўных груп, у 2001-м — больш за 20. Менш за ўсё было ў 2006-м — 9 груп. Аднак сабраць 100 тыс. подпісаў падчас папярэдніх кампаній змаглі толькі чацвёра прэтэндэнтаў.

Как вам новость?
Головоломки