Ярмошына папярэдзіла аб незаконнасці мітынгу на Кастрычніцкай плошчы

17.12.2010 17:17
Архив Редакция

Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына 17 снежня ў чарговы раз заявіла аб незаконнасці мітынгу на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску, які апазіцыя плануе правесці ў дзень выбараў, 19 снежня. "Кастрычніцкая плошча Мінску не прызначана для правядзення грамадска-палітычных мерапрыемстваў", — падкрэсліла Лідзія Ярмошына.

Кіраўнік ЦВК паведаміла, што забарона на правядзенне масавых мітынгаў і сходаў на Кастрычніцкай плошчы была уведзена Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам яшчэ ў 1990-я гады. «Нават ўлада тут не праводзіць мерапрыемствы грамадска-палітычнага значэння. Улада не ужывае тут двайныя стандарты, гэта агульны стандарт, які распаўсюджваецца на ўсе палітычныя сілы і ўсіх грамадзян краіны», — падкрэсліла Лідзія Ярмошына.

Кіраўнік ЦВК таксама патлумачыла, што пасля 20:00 19 снежня, калі зачыняцца выбарчыя ўчасткі, у Беларусі ўжо не будзе асобаў са статусам кандыдатаў у прэзідэнты, калі толькі не будзе прызначаны другі тур выбараў, перадае БелТА.

«Таму ніякія перадвыбарныя мерапрыемствы і мітынгі пасля 20:00, на якія распаўсюджваліся б нормы выбарчага заканадаўства, у Беларусі праводзіцца не могуць», — заявіла кіраўніца ЦВК. Яна падкрэсліла, што па завяршэнні выбараў для правядзення любых масавых мерапрыемстваў арганізатары павінны за 15 дзён звярнуцца па дазвол да мясцовых уладаў, чаго ні адна арганізацыя не зрабіла.

ЦВК: правілы для назіральнікаў на гэтых выбарах не зменяць

Лідзія Ярмошына таксама паведаміла, што на працягу цяперашняй выбарчай кампаніі правілы для назіральнікаў за выбарамі прэзідэнта Беларусі змяняць ўжо не будуць. Для гэтага запатрабавалася б змяніць заканадаўства, што, па словах кіраўніцы ЦВК, немагчыма зрабіць за два дні да выбараў.

Акрамя таго, Лідзія Ярмошына праінфармавала, што з 6390 участкаў для галасавання ў Беларусі і за яе межамі на 586 выкарыстоўваюцца празрыстыя скрыні.

Как вам новость?
Головоломки