Ярмошына прагаласавала датэрмінова

16.12.2010 10:05
Архив Редакция

15 снежня, у другі дзень датэрміновага галасавання на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі свой удзел у іх узяла старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына. Паводле яе слоў, прагаласаваць датэрмінова яна вырашыла праз вялікі аб'ём працы ў асноўны дзень галасавання 19 снежня. Свой грамадзянскі абавязак яна выканала на ўчастку № 48 у Цэнтральным раёне Мінску.

На дадзеным участку крыху раней актывісты апазыцыйнай арганізацыі «Маладая Беларусь» Павел Пракаповіч, Вікторыя Езубчыц і Мікалай Сцешыц зафіксавалі парушэнне выбарчага галасавання. Аднак Лідзія Ярмошына ніякіх парушэнняў на ўчастку не заўважыла, перадае «n#####n».

Як паведаміў лідар «Маладой Беларусі» Артур Фінькевіч, падчас абедзеннага перапынку на ўчастку выбарчую скрыню выносілі ў іншае памяшканне. Па словах моладзевых актывістаў, у гэты час доступ да яе мелі людзі, якія не ўваходзяць у склад выбарчай камісіі.

Как вам новость?
Головоломки