Ярмошына: тэлевядоўца Дарафееў 19 снежня мяне дастаў

23.02.2011 14:36
Архив Редакция

Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Лідзія Ярмошына, пракаментавала свой нечаканы сыход з тэлепраграмы «Выбар» 19 снежня 2010 года. "Вядоўца (Сяргей Дарафееў — Тэлеграф) не вывеў мяне з сябе. Але тое, што ён мяне дастаў за гэтую перадачу, магу сказаць адназначна", — заявіла кіраўніца ЦВК.

«Я паступіла як жанчына, як маці. Супрацоўнікі ЦВК — тыя ж дзеці, людзі, якія табе даверыліся. Хіба можа маці, ведаючы, што яе дзеці знаходзяцца ў бядзе, спакойна дзесьці знаходзіцца? Так што, гэта абсалютна жаночы, мацярынскі учынак», — адзначыла Лідзія Ярмошына ў інтэрв’ю часопісу «Sexus».

Як перадаваў Тэлеграф, падчас прамога эфіру ток-шоў «Выбар» на беларускім тэлеканале ОНТ, які адбыўся праз некалькі гадзін пасля закрыцця выбарчых участкаў, Лідзія Ярмошына, прысутная на праграме, пакінула студыю. Пасля гэтай праграмы кіраўніцтва тэлеканала адхіліла Сяргея Дарафеева ад працы ў эфіры. 20 студзеня яму выказалі незадаволенасць тым, як ён 19 снежня вёў прамы эфір праграмы.

Как вам новость?
Головоломки