Ярмошына: выбары былі не для пенсіянераў

24.02.2011 16:11
Архив Редакция

Мінулыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі не былі выбарамі для пенсіянераў. Такое меркаванне 24 лютага на круглым стале "СМІ і выбары" выказала старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі краіны Лідзія Ярмошына. "Гэта не выбар пенсіянераў, а ўсяго народа", — заявіла кіраўніца беларускага Цэнтрвыбаркама.

Яна таксама заявіла, што звычайна пенсіянеры з’яўляюцца асноўнымі выбаршчыкамі і самай актыўнай часткай электарату. Гэта тлумачыцца тым, што пенсіянеры, на думку кіраўніка ЦВК, вельмі добрасумленныя грамадзяне. «Яны лічаць гэта сваім абавязкам… Моладзь ужо больш разглядае гэта як права, вядома», — паведаміла Лідзія Ярмошына, перадае БелТА.

Старшыня ЦВК адзначыла, што на мінулых выбарах людзі надзвычай актывізаваліся, і «прыйшлі ўсе тыя, пра каго забыліся ўжо, хто сапраўды ніколі не хадзіў на выбары».

Як перадаваў Тэлеграф, паводле дадзеных Цэнтральнай выбарчай камісіі, у датэрміновым галасаванні на выбарах прэзідэнта Беларусі прынялі ўдзел больш за 1,6 млн. чалавек, то бок 23,1% выбаршчыкаў. Перамог на выбарах Аляксандар Лукашэнка, які набраў амаль 80% галасоў выбаршчыкаў.

Как вам новость?