Ярмошына: выбары ў парламент будуць больш ліберальнымі

20.04.2011 16:13
Архив Редакция

выбары ў Палату прадстаўнікоў, што маюць адбыцца ў 2012 годзе, будуць не менш ліберальныя, чым мінулыя прэзідэнцкія, і нашмат больш ліберальныя, чым папярэднія парламенцкія, заявіла кіраўніца Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Лідзія Ярмошына. "Выбары парламенцкія будуць вельмі адрознівацца ад папярэдніх. Бо на іх з'явіцца тое, што было і падчас прэзідэнцкіх выбараў", — сказала яна.

Па словах кіраўніцы ЦВК, на выбарах захаваюцца асабістыя фонды кандыдатаў, магчымасць вядзення дэбатаў і заяўны парадак правядзення масавых мерапрыемстваў. «Усе тыя ліберальныя падыходы застануцца, яны нікуды не дзенуцца — яны будуць прымяняцца і падчас правядзення парламенцкіх выбараў», — адзначыла яна, перадае «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

Лідзія Ярмошына таксама паведаміла, за дэпутацкія месцы ў 2012 годзе пазмагаецца вялікая колькасць удзельнікаў, у тым ліку далёкіх ад выканаўчай улады, «Белай Русі» ці БРСМ. Яна таксама заявіла, што дзеянні праваахоўных органаў пасля прэзідэнцкіх выбараў не адаб’юць у грамадзян жаданне ўдзельнічаць у парламенцкіх. «Яны актыўныя таму, што яны расследуюць злачынствы, яны абавязаны гэта рабіць. І да выбараў гэта ніякага дачынення не мае. Абсалютна!», — падкрэсліла кіраўніца ЦВК.

Как вам новость?
Головоломки