Ярмошына зацікаўленая ў вясёлых выбарах

14.09.2010 15:06
Архив Редакция

Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь Лідзія Ярмошына зацікаўлена ў рэгістрацыі як мага большай колькасці кандыдатаў у прэзідэнты. «Мы будзем рэгістраваць усіх, паверце. За вушы будзем цягнуць! Паколькі зацікаўленыя ў тым, каб выбары былі вясёлыя, актыўныя», — адзначыла кіраўніца ЦВК.

Паводле яе слоў, дзейны прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка таксама хацеў бы, каб у яго на выбарах было як мага больш добрых і розных канкурэнтаў, перадае «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

Тым не менш, як адзначыла Лідзія Ярмошына, многія прэтэндэнты на пасаду прэзідэнта не будуць зарэгістраваныя кандыдатамі, бо не змогуць сабраць неабходныя 100 тыс. подпісаў. «На жаль, пачынаючы з 2001 года больш за чатыры прэтэндэнтаў 100 тыс. подпісаў не збіраюць. Усе астатнія прэтэндэнты не ў стане вытрымаць статысячную норму», — адзначыла кіраўніца ЦВК.

Паводле яе слоў, Цэнтрвыбаркам ужо даўно выступіў за змяншэнне неабходнай для рэгістрацыі колькасці подпісаў, калі б гэтая норма не была замацаваная канстытуцыйна.

Как вам новость?
Головоломки