Яшчэ 150 затрыманых 19 снежня ў Мінску выйдуць на волю

03.01.2011 11:17
Архив Редакция

Каля 150 удзельнікаў несанкцыянаванай акцыі апазіцыі ў Мінску 19 снежня сёння, 3 студзеня, павінны выйсці на свабоду, бо ў іх мінаюць 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Большасць людзей вызваліцца з СІЗА ў Жодзіне, яшчэ каля 30 чалавек павінны вызваліцца з СІЗА на завулку Акрэсціна ў Мінску і з СІЗА Мінскага раёна.

Такім чынам, па інфармацыі міністэрства ўнутраных спраў, вялікая частка затрыманых 19 снежня апынецца на волі. Па стане на 29 снежня 2010 года са спецыяльных устаноў міліцыі былі адпушчаныя больш за 300 чалавек. Сярод іх 12 грамадзян Расіі (восем адпушчаны датэрмінова), адзін грамадзянін Украіны і адзін — Літвы.

Да гэтага, у перыяд з 23 па 24 снежня былі адпушчаныя больш за 100 чалавек, якім суды прызначылі штрафы. Усяго ж 19-20 снежня ў Мінску было затрымана больш за 630 чалавек.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, у рамках расследавання крымінальнай справы па арт.293 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь «Масавыя беспарадкі» было прад’яўлена абвінавачанне 22-м асобам. Усе яны ўтрымліваюцца пад вартай. У іх ліку і выпушчаныя з турмы 29 снежня двое грамадзян Расіі, якія адбылі 10 сутак арышту.

Как вам новость?
Головоломки