Яшчэ два мінскія кінатэатры пачалі паказваць фільмы ў 3D

03.01.2011 14:50
Архив Редакция

У Мінску 1 студзеня пасля рамонту адкрыліся кінатэатры "Салют" і "Цэнтральны", якія цяпер таксама пачалі паказваць фільмы ў фармаце 3D. У гэты дзень тут былі паказаны сямейныя фільмы "Мядзведзь Ёгі" і "Шчаўкунок і пацучыны кароль", а таксама фантастычны баявік "Трон: Спадчына".

На рамонт кінатэатры зачыніліся 4 кастрычніка 2010 года. За гэты час іх абсталявалі новымі экранамі і крэсламі, сістэмамі кандыцыянавання, усталявалі лічбавае абсталяванне фармату 3D, перадае агенцтва «Мінск-Навіны«.

Кінатэатр «Цэнтральны»адначасова можа прыняць 180 гледачоў, а «Салют» — 284 чалавекі.

Как вам новость?
Головоломки