Яшчэ дзевяць пацярпелых у выніку выбуху ў мінскім метро выпісалі з лякарняў

21.04.2011 09:20
Архив Редакция

Да 17:00 20 красавіка на стацыянарным лячэнні ў мінскіх клініках заставалася 120 пацярпелых у выніку выбуху на станцыі метро "Кастрычніцкая" ў Мінску. Як паведамілі ў міністэрстве аховы здароўя Беларусі, 20 красавіка з лякарняў выпісалі дзевяць пацярпелых. Сярод тых, хто яшчэ застаецца ў шпіталях, 12 чалавек знаходзяцца ў цяжкім стане, 22 — сярэдняй ступені цяжкасці, 86 — лёгкай ступені цяжкасці.

Для пацярпелых на дабрачынныя рахункі, адкрытыя Мінгарвыканкамам, працягваюць паступаць сродкі. За дзень сума ахвяраванняў павялічылася на 263,7 млн. рублёў, і на 17:00 20 красавіка перавысіла 3,1 млрд. рублёў. Акрамя таго, для пацярпелых таксама пералічылі 243,5 тыс. расійскіх рублёў і 8,23 тыс. даляраў, перадае БелТА.

Як раней перадаваў Тэлеграф, сродкі на дапамогу пацярпелым ад тэракту 11 красавіка можна пералічыць на адкрытыя Мінгарвыканкамам дабрачынныя рахункі.

У аддзяленні 539 ААТ «Белінвестбанк», код 739, у дадатак да адкрытага раней рахунку № 3642740104035 для ахвяраванняў ў беларускіх рублях (код валюты 974) адкрыты рахунак № 3642740104064 для ахвяраванняў у расійскіх рублях (код валюты 643), № 3642740104048 для ахвяраванняў у далярах (код валюты 840), № 3642740104051 для ахвяраванняў у еўра (код валюты 978).

Бенефіцыяр Мінгарвыканкам, УНП 100621571. Тэлефон даведачнай службы ААТ «Белінвестбанк»: 146.

Как вам новость?