Яшчэ траіх пацярпелых пры выбуху ў мінскім метро выпісалі з лякарняў

14.05.2011 12:59
Архив Редакция

У пятніцу, 13 траўня, з лякарняў Мінску выпісалі яшчэ траіх пацярпелых пры выбуху ў мінскім метро 11 красавіка. Паводле інфармацыі міністэрства аховы здароўя Беларусі, на стацыянарным лячэнні ў бальніцах застаюцца 33 чалавекі. З іх 12 пацыентаў знаходзяцца ў стане сярэдняй ступені цяжкасці, 21 — лёгкай ступені цяжкасці.

У Міністэрстве аховы здароўя запэўнілі, што пацыенты атрымліваюць неабходную медыцынскую дапамогу ў поўным аб’ёме, перадае БелТА.

Між тым, як перадаваў Тэлеграф, некаторыя пацярпелыя, выпісаныя з лякарняў, скардзяцца на недастаткова якаснае лячэнне. Усяго ў выніку тэракту ў мінскім метро пацярпела больш за 200 чалавек, 14 чалавек ад атрыманых траўмаў памерлі.

Как вам новость?
Головоломки