Юра Дземідовіч больш не будзе спяваць "Чароўнага трусіка"

27.09.2010 14:54
Архив Редакция

Юны беларускі спявак Юра Дземідовіч, які праславіўся дзякуючы песні "Чароўны трусік", вырашыў адмовіцца ад выканання гэтай кампазіцыі. Больш за тое, артыст будзе адхіляць усе прапановы аб выступах з просьбай праспяваць "Чароўнага трусіка". Як гаворыцца ў прэс-рэлізе спевака, Юра Дземідовіч адмовіўся ад выканання "Чароўнага трусіка" па некалькіх прычынах.

Так, выканаўца лічыць песню састарэлай (яна была напісана два гады таму) і просіць звярнуць увагу на яго новыя творы. Акрамя таго, «Трусік» здаецца выканаўцу занадта дзіцячым музычным творам. Яшчэ адной прычынай адмовы ад выканання хіта называецца з’яўленне гісторыі аб «акультным» змесце кампазіцыі, перадае Lenta.ru.

Гісторыя з акультным зместам «Трусіка» з’явілася дзякуючы намаганням блогасферы, якая актыўна абмяркоўвала песню (у прыватнасці, рэфрэн са словамі «Эціс аціс анімаціс») і яе выканаўцу на працягу некалькіх месяцаў. Праз шуміху вакол кампазіцыі некаторыя вернікі нават вырашылі папрасіць прадстаўнікоў царквы прааналізаваць тэкст «Трусіка». Беларуская праваслаўная царква вывучыла песню і прыйшла да высновы аб тым, што ў «Трусіку» няма нічога заганнага.

Нягледзячы на тое што прадстаўнікі рэлігійнай супольнасці «рэабілітавалі» «Чароўнага трусіка», Юра Дземідовіч і яго бацькі былі засмучаныя рэакцыяй блогасферы на тэкст кампазіцыі.

Апошні раз кампазіцыю «Чароўны трусік» Юра Дземідовіч выканаў 1 ліпеня 2010 года на прэзентацыі свайго дэбютнага альбому «Хто б вы думалі?!». У будучыні спявак можа зноў праспяваць свой хіт толькі пры адной умове — у тым выпадку, калі аб гэтым яго папросяць арганізатары дзіцячага «Еўрабачання», на якім ён і выконваў «Трусіка».

Как вам новость?
Головоломки