Юрасобам дадуць у арэнду ўчасткі для здабычы карысных выкапняў

07.06.2010 14:36
Архив Редакция

Намеснік старшыні Дзяржкаммаёмасці Беларусі Андрэй Гаеў паведаміў сёмага чэрвеня, што законам "Аб унясенні дапаўненняў і зменаў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб зямлі" ад шостага траўня 2010 года юрыдычным асобам будзе дадзена права атрымліваць у часовае карыстанне зямельныя ўчасткі для здабычы карысных выкапняў.

«Упершыню ў заканадаўстве аб ахове выкарыстання зямель дазваляецца перадаваць зямельныя ўчасткі, якія знаходзяцца ў прыватнай уласнасці, пад выплату рэнты», — адзначыў Андрэй Гаеў, перадае БелТА.

Паводле прагнозаў экспертаў, такое новаўвядзенне павінна паспрыяць павелічэнню абароту зямельных участкаў і аб’ектаў нерухомасці, размешчаных на іх, а таксама вырашыць шэраг пытанняў, якія ўзнікаюць у сферы грамадзянскага і іншага заканадаўства.

Закон уступіць у сілу 21 жніўня гэтага года.

Как вам новость?