Юрый Дземідовіч дасць першы сольны канцэрт у Мінску

04.03.2010 12:29
Архив Редакция

26 сакавіка ў клубе «Графіці» малады музыка Юрый Дземідовіч, які стаў знакамітым дзякуючы песні «Чароўны трусік», дасць свой першы сольны канцэрт у Мінску. Маленькая культурная рэвалюцыя, якую здзейсніў 13-гадовы хлопчык з чароўнай усмешкай, прадставіўшы «Чароўнага трусіка» на конкурсе дзіцячага «Еўрабачання», не засталася незаўважанай.

Тысячы праглядаў відэа на youtube, сотні прыхільнікаў, сольны канцэрт у Маскве — заслужанае пацверджанне таленту і харызмы маладога музыкі!

Сёлета Юрый ужо выступаў у «Графіці» ў рамках цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў прэміі Ultra-Music Awards (http://ultra-music.com/uma), дзе, акрамя «Чароўнага трусіка», праспяваў сваю новую песню «Халестэрын». Цёплы прыём публікі і велізарная ўвага з боку прэсы несумнеўна падпіхнулі на найскарэйшае рашэнне зрабіць вялікі сольны выступ у Мінску, адзначаюць арганізатары канцэрту.

Па словах аднаго з арганізатараў канцэрту, прамоўтара і саўладальніка канцэртнага агенцтва iBAD.ru, Ніка Маторына, выступ Юрыя Дземідовіча 26 сакавіка падоўжыцца каля гадзіны. Будуць выкананы песні з дэбютнага альбома, які рыхтуецца да выхаду: у тым ліку на вершы японскіх паэтаў, класічныя песні і нумар памяці Каруза, і, вядома ж, «Чароўны трусік».

26 сакавіка, паб-клуб «Графіці» (http://www.graffiti.by). Пачатак а 19:00. Кошт квітка – 29 тыс. рублёў. Колькасць месцаў абмежавана! Замова месцаў і дадатковая інфармацыя па тэлефонах: +375 29 77-999-18, +375 29 613-95-06; ICQ: 531-07-353 / 165-650-843.

Как вам новость?
Головоломки