Юрыст: Міхалевіча могуць аб'явіць у міжнародны вышук

15.03.2011 11:12
Архив Редакция

Юрыст Гары Паганяйла лічыць, што экс-кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча, які, знаходзячыся пад падпіскай аб нявыездзе ў сувязі абвінавачваннем яго ў арганізацыі масавых беспарадкаў у Мінску 19 снежня, пакінуў тэрыторыю Беларусі, могуць аб'явіць у міжнародны вышук. "У сувязі з тым, што ён не ў Беларусі, аб'явіць яго ў нацыянальны вышук, а затым і ў міжнародны", — заявіў юрыст.

«І затым, калі ён аб’явіцца ў якой-небудзь з краін, патрабаваць яго экстрадыцыі ў Беларусь па тых працэдурах, якія замацаваны ў нашым заканадаўстве і міжнароднымі дамовамі Рэспублікі Беларусь», — адзначыў Гары Паганяйла, перадае «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

У сваю чаргу адвакатка палітыка Тамара Сідарэнка паведаміла, што беларускае заканадаўства не прадугледжвае ні крымінальнай, ні адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне падпіскі аб нявыездзе. «Калі парушаюцца правілы, устаноўленыя пастановай, можа быць змененая мера стрымання зноў на арышт», — сказала яна.
 
Між тым адвакат не ўпэўненая, што Алесь Міхалевіч пакінуў краіну. «Магчыма, з’ехаў, а можа, і не. Не ведаю», — падкрэсліла Тамара Сідарэнка.

Як раней перадаваў Тэлеграф, у панядзелак, 14 сакавіка, стала вядома аб тым, што былы кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч пакінуў Беларусь. У сваім блогу палітык напісаў, што ў цяперашні час ён знаходзіцца «ў надзейным месцы, па-за зонай дасяжнасці беларускага КДБ». Такім чынам, Алесь Міхалевіч, адпушчаны раней пад падпіску аб нявыездзе, парушыў умовы свайго вызвалення са следчага ізалятара.

Пазней у пасольстве Польшчы абверглі інфармацыю аб тым, што лідар Саюза «За мадэрнізацыю» пакінуў тэрыторыю Беларусі на польскім дыпламатычным транспарце. Ён таксама не значыцца ў афіцыйных базах дадзеных перасячэння дзяржаўнай мяжы.

Как вам новость?
Головоломки