Юрысты: у "справе 19 снежня" ўжо 31 абвінавачаны

17.01.2011 12:36
Архив Редакция

У крымінальнай справе аб арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках 19 снежня ў Мінску ў якасці абвінавачаных праходзіць ужо 31 чалавек. Пра гэта паведамілі юрысты, якія адсочваюць крымінальныя справы, распачатыя ў дачыненні да датычных да несанкцыянаванай акцыі апазіцыі. У якасці падазраваных у крымінальнай справе ўжо фігуруе 16 чалавек.

На 14 студзеня 27 абвінавачаных утрымліваецца пад вартай, чатыры — пад падпіскай аб нявыездзе. З падазраваных пяцёра заключаны пад варту, дзевяць знаходзяцца пад падпіскай аб нявыездзе, двое — за межамі Беларусі, паведамілі ў праваабарончым цэнтры «Вясна».

Увесь спіс абвінавачаных, прадстаўлены арганізацыяй:

1. Арастовіч Аляксандр — давераная асоба Мікалая Статкевіча

2. Атрошчанкаў Аляксандр — прэс-сакратар перадвыбарчага штаба Андрэя Саннікава

3. Бандарэнка Зміцер — каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь»

4. Брэус Арцём — удзельнік акцыі, грамадзянін Расіі

5. Вінаградаў Павел — актывіст кампаніі «Гавары праўду»

6. Вазняк Сяргей — давераная асоба Уладзіміра Някляева

7. Гапон Іван — удзельнік акцыі, грамадзянін Расіі

8. Дзмітрыеў Андрэй — кіраўнік перадвыбарчага штаба Уладзіміра Някляева

9. Класкоўскі Аляксандр — былы супрацоўнік міліцыі

10. Кобец Уладзімір — кіраўнік перадвыбарнага штаба Андрэя Саннікава

11. Корбан Алег — адзін з кіраўнікоў моладзевай арганізацыі АГП «Маладыя дэмакраты»

12. Лябедзька Анатоль — старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі

13. Ліхавід Мікіта — удзельнік акцыі пратэсту 19 снежня

14. Лобан Уладзімір — удзельнік акцыі пратэсту 19 снежня

15. Марцалеў Сяргей — кіраўнік выбарчага штаба экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча

16. Мядзведзь Дзмітры — удзельнік акцыі пратэсту 19 снежня

17. Міхалевіч Аляксей — экс-кандыдат у прэзідэнты

18. Някляеў Уладзімір — экс-кандыдат у прэзідэнты

19. Новік Дзмітрый — удзельнік акцыі пратэсту 19 сьнежня

20. Паўлаў Анатоль — давераная асоба Яраслава Раманчука

21. Пазняк Андрэй — удзельнік акцыі пратэсту 19 снежня

22. Палажанка Наста — намесніца старшыні «Маладога Фронту»

23. Радзіна Наталля — беларуская журналістка

24. Рымашэўскі Віталь — экс-кандыдат у прэзідэнты

25. Саннікаў Андрэй — экс-кандыдат у прэзідэнты

26. Севярынец Павел — давераная асоба кандыдата Віталя Рымашэўскага

27. Статкевіч Мікалай — экс-кандыдат у прэзідэнты

28. Федаркевіч Алег — удзельнік акцыі 19 снежня

29. Фядута Аляксандр — каардынатар перадвыбарчага штаба Уладзіміра Някляева

30. Халіп Ірына — журналістка, жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава

31. Хамічэнка Уладзімір — удзельнік акцыі 19 снежня

Як раней перадаваў Тэлеграф, у якасці падазраваных сярод іншых удзельнікаў акцыі таксама праходзяць два экс-кандыдата ў прэзідэнты — Рыгор Кастусёў і Дзмітры Ус. Разам з тым супрацоўнікі КДБ у рамках расследавання крымінальнай справы працягваюць праводзіць ператрусы як у кватэрах саміх падазраваных, так іна офісах грамадскіх арганізацый, недзяржаўных СМІ, у кватэрах актывістаў апазіцыйных партый і арганізацый.

Как вам новость?