Кабякоў: Беларусь застанецца ў Мытным саюзе

18.06.2010 10:01
Архив Редакция

Першы віцэ-прэм'ер Беларусі Андрэй Кабякоў заявіў на эканамічным форуме ў Санкт-Пецярбургу, што Мінск не адмаўляецца ад далучэння да Мытнага саюзу з Расіяй і Казахстанам. Разам з тым, падкрэсліў намеснік кіраўніка беларускага ўрада, работа па вырашэнні спрэчных момантаў з Расіяй будзе працягнута.

Па словах Андрэя Кабякова, неабходнасць далейшага абмеркавання спрэчных пытанняў пацвердзіла нядаўняя сустрэча ў Маскве прэзідэнтаў Аляксандра Лукашэнкі і Дзмітрыя Мядзведзева, перадае ІА «Regnum-Беларусь». Вынікі ж гэтых перамоваў па-ранейшаму застаюцца невядомымі.

У сваю чаргу, першы віцэ-прэм’ер Расіі Ігар Шувалаў паведаміў, што пытанне аб далучэнні Беларусі да Мытнага саюза будзе канчаткова вырашанае падчас сустрэчы кіраўнікоў трох дзяржаў пятага ліпеня ў рамках Міждзяржсавета ЕўрАзЭС у Казахстане.

«У якім фармаце працаваць з першага ліпеня — будзе вызначана падчас сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў пятага ліпеня ў Астане. Калі Беларусь сябе не звяжа адзіным Мытным кодэксам, то нам давядзецца захаваць мытны кантроль. Калі Мытны саюз з першага ліпеня запрацуе ў поўным фармаце, то мяжа стане празрыстай», — цытуе намеснік кіраўніка расійскага ўрада РИА «Новости».

«Мы (камісія Мытнага саюза — Тэлеграф) са свайго боку правялі неабходныя пагаджальныя працэдуры, заўтра правядзем перамовы ў фармаце Казахстана, Беларусі і Расіі, дзе будуць канчаткова разгледжаны ўсе неабходныя пытанні для запуску Мытнага саюза», — сказаў Ігар Шувалаў.

Как вам новость?
Головоломки