Кабякоў будзе шукаць "іншыя развязкі" па пошлінах на нафтапрадукты

12.03.2010 09:07
Архив Редакция

Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Андрэй Кабякоў падчас сустрэчы з кіраўніком дзяржавы паведаміў пра тое, як ідзе фармаванне Мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана. Віцэ-прэм'ер таксама даклаў Аляксандру Лукашэнка, што ў пытанні збірання пошлін на нафтапрадукты будуць шукацца "іншыя развязкі".

“Перспектывы стварэння Мытнага саюза вельмі добрыя, і першым чынам перавагу атрымаюць тыя краіны, дзе інвестыцыйны клімат найболей спрыяльны, дзе больш парадку, дзе персанал і кваліфікацыя кадраў вышэйшыя“, — заявіў Андрэй Кабякоў на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнка, перадае тэлеканал СТБ.

Намеснік прэм’ер-міністра таксама распавёў кіраўніку дзяржавы пра тое, як вырашаецца пытанне размеркавання ўвазных мытных пошлін і як ідуць перамовы пра захаванне льготных умоў працы для замежных інвестараў у Беларусі. Андрэй Кабякоў праінфармаваў прэзідэнта, як ідзе падрыхтоўка Мытнага кодэкса і паведаміў, што ў цэлым Мытны саюз “абяцае краіне значныя перавагі”.

У сваю чаргу, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ўмовы стварэння Мытнага саюза павінны адпавядаць інтарэсам і пазіцыям Беларусі. “Ёсць класічнае паняцце, ёсць класічныя прынцыпы, у свеце яны вядомыя — на гэты Мытны саюз мы згаджаліся. Калі там пачнуць канфіскоўваць нейкія нафтапрадукты, нафту, газ, цукар, малако, масла, мяса, пшаніцу і рабіць з Мытнага саюза абмоўкі — дык такі Мытны саюз нікому не патрэбны“, — сказаў прэзідэнт Беларусі.

“Я вас папярэджваю, як кіраўніка нашай дэлегацыі, і іншых экспертаў пра тое, што мы ні ў якім разе не павінны не ашукаць партнёраў, але і не паступіцца нашымі інтарэсамі“, — сказаў Аляксандр Лукашэнка намесніку прэм’ер-міністра.

Как вам новость?
Головоломки