Кабякоў: дакументы па АЭП практычна гатовыя да падпісання

07.12.2010 09:48
Архив Редакция

Увесь пакет пагадненняў па стварэнні Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП) краін Мытнага саюза знаходзіцца ў высокай ступені гатоўнасці да падпісання. Пра гэта 6 снежня паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Андрэй Кабякоў. Па яго словах, трэба будзе падпісаць 17 дакументаў, у цяперашні час бакі вырашаюць шэраг нюансаў перамоўнага працэсу.

Андрэй Кабякоў нагадаў, што 5 ліпеня 2010 года на пасяджэнні Міждзяржаўнага савета Еўразійскай эканамічнай супольнасці (вышэйшага органа Мытнага саюза) кіраўнікі дзяржаў паставілі задачу ўрадаў да канца гэтага года падрыхтаваць да падпісання пакет пагадненняў па стварэнні АЭП.

Па сутнасці, няўзгодненымі застаюцца пытанні паставак энерганосьбітаў, адзначыў віцэ-прэм’ер Беларусі. Андрэй Кабякоў таксама паведаміў, што ўрады Расіі і Казахстана маюць намер ратыфікаваць дакументы па АЭП ў сярэдзіне 2011 года, перадае БелТА.

Разам з тым краінам не абавязкова ратыфікаваць гэтыя дакументы сінхронна. Паводле пратаколу, падпісанага 5 ліпеня ў Астане, мытныя пошліны на нафту і нафтапрадукты будуць знятыя для Беларусі пасля падпісання і ратыфікацыі ёю ўсяго пакета дакументаў па стварэнні АЭП. Такім чынам, мытныя пошліны на нафту і нафтапрадукты для Беларусі будуць аўтаматычна зьнятыя, нават калі Расея і Казахстан да гэтага часу дакументы па АЭП яшчэ не ратыфікуюць. «Калі ўсё будзе добра, то яны будуць адменены ў найбліжэйшы час», — запэўніў Андрэй Кабякоў.

Намеснік прэм’ер-міністра растлумачыў, што Беларусь ратыфікуе дакументы толькі ў тым выпадку, калі яны будуць цалкам ўладкоўваць яе. «90% шляху пройдзена, засталося трошкі, але гэтую частку таксама трэба прайсці», — падкрэсліў Андрэй Кабякоў.

Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі гатова ратыфікаваць пакет пагадненняў па фармаванні АЭП да канца 2010 года. Калі дакументы паступяць у Палату прадстаўнікоў пазней, і дэпутаты не паспеюць іх абмеркаваць падчас чарговай восеньскай сесіі (яна завяршаецца 22 снежня), магчыма, будзе скліканая пазачарговая сесія для ратыфікацыі гэтых пагадненняў.

Кабякоў: да канца 2015 года інвестыцыі павінны складаць 37% ВУП Беларусі

Андрэй Кабякоў таксама заявіў, што да канца 2015 года доля інвестыцый у ВУП Беларусі павінна павялічыцца да 37. Віцэ-прэм’ер паведаміў, што ў 2005 годзе інвестыцыі ў асноўны капітал складалі 23% да ВУП краіны. У 2010 годзе гэты паказчык павінен дасягнуць 32%. У сусветнай практыцы прынята, што для таго, каб краіна магла ажыццяўляць пашыраную вытворчасць, інвестыцыі ў асноўны капітал павінны складаць не менш за 23-25% да ВУП.

Гаворачы аб структуры інвестыцый, Андрэй Кабякоў адзначыў, што ў 2011 годзе на будаўніцтва жылля плануецца накіраваць 29% інвестыцый, на сацыяльныя праграмы і праекты — 18%, на стварэнне новых працоўных месцаў — 49%.

Как вам новость?
Головоломки