Кабякоў: для стварэння АЭП МС патрэбна адзіная сістэма тэхрэгулявання

25.03.2010 17:45
Архив Редакция

Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Андрэй Кабякоў паведаміў пра тое, што без рашэння пытанняў тэхнічнага рэгулявання стварэнне Адзінай эканамічнай прасторы Мытнага саюза практычна немагчыма. Такую заяву віцэ-прэм'ер зрабіў у Маскве на міжнароднай канферэнцыі "Тэхрэгуляванне 2012: інструментар фармавання Адзінай эканамічнай прасторы".

«У рамках Мытнага саюза трох краін працэс уніфікацыі тарыфнага і нетарыфнага рэгулявання адбываецца досыць складана. «На этапе Мытнага саюза павінна быць ажыццёўлена гарманізацыя тэхнічнага рэгулявання, а на этапе АЭП — створана адзіная сістэма тэхрэгулявання», — сказаў Андрэй Кабякоў, перадае БелТА.

Віцэ-прэм’ер лічыць, што «падчас гарманізацыі пытанняў тэхнічнага рэгулявання павінны быць зроблены акцэнты на вызначаных момантах. «Па-першае, на распрацоўцы адзіных тэхнічных рэгламентаў, — адзначыў Андрэй Кабякоў. — У Беларусі тэхнічныя рэгламенты набліжаны да існых у Еўрасаюзе, таму беларускі бок вітае рашэнне Расіі па магчымасці ўжывання на яе тэрыторыі рэгламентаў ЕС, Беларусі і Казахстана».

Па-другое, па меркаванні намесніка прэм’ер-міністра, павінны быць распрацаваны міждзяржаўныя стандарты. «Тут трэба абапірацца на досвед ЕС. Гэта дазволіць пастаўляць нашу прадукцыю не толькі на прастору Мытнага саюза, але і ў Еўропу», — падкрэсліў Андрэй Кабякоў.

Па-трэцяе, заявіў Андрэй Кабякоў, у рамках Мытнага саюза павінна дзейнічаць узаемнае прызнанне дакументаў пра адпаведнасць і правядзенне выпрабаванняў. «Мы павінны адысці ад паўторнага правядзення экспертыз і выпрабаванняў, — падкрэсліў віцэ-прэм’ер. — Таксама павінен быць сфармаваны адзіны пералік прадукцыі, абавязковай для сертыфікацыі».

«Мы разлічваем, што аналагічныя працэсы па пытаннях тэхрэулявання будуць развівацца ў Мытным саюзе і ў сферы санітарных і фітасанітарных нормаў», — рэзюмаваў намеснік прэм’ер-міністра Беларусі.

Как вам новость?
Головоломки