Кабякоў: кошты на бензін у Беларусі не знізяцца

22.12.2010 12:55
Архив Редакция

Паляпшэнне ўмоваў пастаўкі расійскай нафты ў Беларусь у сувязі з падпісаннем пакету дакументаў па фармаванні Адзінай эканамічнай прасторы не прывядзе да зніжэння коштаў на паліва ўнутры Беларусі. Аб гэтым заявіў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Андрэй Кабякоў на пасяджэнні ніжняй палаты беларускага парламенту.

Віцэ-прэм’ер лічыць, што «не трэба звязваць паляпшэнне ў гандлі нафтай (з Расіяй) са зніжэннем коштаў на паліва». «Гэта нашыя даходы бюджэту, — сказаў Андрэй Кабякоў. — Бюджэт на 2011 год прыняты, ён распісаны, яго дэфіцыт складае 3%, калі ў нас з’явіцца магчымасць зрабіць гэты дэфіцыт крыху меншым (за кошт паляпшэння ўмоваў пастаўкі нафты), то гэта пойдзе толькі на карысць нашай эканоміцы і грамадзянам».

Пры гэтым віцэ-прэм’ер выказаў упэўненасць, што для Беларусі, якая не мае значных запасаў уласнай нафты, «будзе справядліва, калі кошты будуць крыху вышэй, чым у краіны-партнёра, дзе гэтая нафта здабываецца», паведамляе ПРАЙМ-ТАСС.

«Гэта падштурхне нас да эканоміі, скарачэнню неапраўданых выдаткаў», — канстатаваў намеснік прэм’ер-міністра Беларусі.

Как вам новость?
Головоломки