Кабякоў: Мытны саюз павялічыць дабрабыт грамадзян

05.03.2010 16:02
Архив Редакция

Віцэ-прэм'ер Беларусі Андрэй Кабякоў адзначыў, што вельмі важна выконваць усе дамоўленасці, дасягнутыя пры стварэнні Мытнага саюза, каб Мытны саюз Беларусі, Расіі і Казахстана адбыўся. Андрэй Кабякоў падкрэсліў, што Мытны саюз прынясе істотны рост эканомік і павялічыць дабрабыт грамадзян.

Выступаючы пятага сакавіка ў Маскве на Міжнародным эканамічным форуме дзяржаў — удзельнікаў СНД, Андрэй Кабякоў заявіў, што Беларусь разглядае Мытны саюз як этап у стварэнні Адзінай эканамічнай прасторы.

“Мытны саюз становіцца прывабным і для іншых краін, якія ў наш час у яго не ўваходзяць. Пра гэта сведчыць цікавасць да Мытнага саюза з боку Кыргызтана і Таджыкістана”, — адзначыў беларускі віцэ-прэм’ер.

Андрэй Кабякоў не выключыў, што да гэтага працэсу магчыма і далучэнне Украіны, паведамляе БелТА.

Кабякоў: Беларусь будзе заставацца паслядоўным прыхільнікам СНД

Віцэ-прэм’ер Беларусі асабліва падкрэсліў, што Беларусь з’яўляецца паслядоўным прыхільнікам СНД і будзе такім заставацца і ў далейшым. «Беларусь пераканалася на ўласным досведзе, што ў інавацыйнай сферы няма альтэрнатывы, акрамя як развіваць інтэграцыю. Далейшая каардынацыя працы краін СНД з’яўляецца неабходнай умовай для інавацыйнага развіцця», — заявіў Андрэй Кабякоў.

Па меркаванні беларускага віцэ-прэм’ера, значны патэнцыял для ўмацавання інтэграцыі — у развіцці інстытута лізінгу ў СНД. Па меркаванні намесніка старшыні ўрада, выкарыстанне лізінгу дазволіць істотна паскорыць тэхнічнае абнаўленне краін Садружнасці.

Андрэй Кабякоў таксама звярнуў адмысловую ўвагу і на неабходнасць падвышэння інвестыцыйнай прывабнасці, якая з’яўляецца важным кірункам эканамічнай палітыкі Беларусі.
 

Как вам новость?
Головоломки