Кабякоў: інфляцыя па выніках года не перавысіць запланаваныя межы

05.11.2010 12:39
Архив Редакция

Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Андрэй Кабякоў запэўніў, што па выніках 2010 года інфляцыя ў краіне будзе знаходзіцца ў запланаваных межах. "У нас, як правіла, мінімальная інфляцыя летам, да канца года яна крыху павялічваецца, але гэта сезонныя ваганні. Да канца 2010 года мы падыдзем да прагнозных паказчыкаў. Інфляцыя будзе знаходзіцца ў запланаваных межах", — адзначыў чыноўнік.

Як стала вядома карэспандэнту Тэлеграфа, на 2010 год інфляцыя запланавана на ўзроўні 8-10%. Пры гэтым у 2009 годзе яна дасягнула 10,1%.

Як растлумачылі ў Саўміне, тэмпы росту інфляцыі ў Беларусі ў 2010 годзе ў параўнанні з 2009 годам скараціліся. Так, у студзені-верасні інфляцыя склала 6,8% супраць 7,9% за аналагічны перыяд 2009 года. У верасні 2010 года гэты паказчык склаўся на ўзроўні 1,6%.

Таксама адзначаецца зніжэнне і такога паказчыку, як сярэднямесячны прырост індэксу спажывецкіх цэн. За дзевяць месяцаў 2010 года ён склаў 0,7% супраць 0,8% за аналагічны перыяд 2009 года, паведамілі ва ўрадзе.

У 2011 годзе інфляцыя прагназуецца на ўзроўні 7-8%. Гэта прадугледжана праектам Асноўных кірункаў грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі на 2011 год.

Как вам новость?