Кабякоў: пагадненне аб аплаце нафтапошліны выгадна для Беларусі

17.12.2010 12:10
Архив Редакция

Падпісанае 9 снежня пагадненне аб парадку выплаты і налічэння вывазных мытных пошлінаў пры вывазе з Беларусі за межы Мытнага саюза сырой нафты і асобных катэгорый прадуктаў нафтаперапрацоўкі, не будзе мець негатыўных наступстваў для Беларусі. Пра гэта 17 снежня на пасяджэнні Прэзідыума Саўміна заявіў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Андрэй Кабякоў.

«Дадзенае пагадненне, безумоўна, выгаднае для Беларусі ва ўмовах існай структуры вывазных мытных пошлінаў на нафту і нафтапрадукты ў РФ», — паведаміў віцэ-прэм’ер.

Акрамя таго, па яго словах, Беларусь і Казахстан рыхтуюць праект пагаднення аб умовах пастаўкі казахстанскай нафты ў Беларусь, перадае БелТА.

Як паведаміў Андрэй Кабякоў, дадзенае пагадненне будзе падпісана з улікам пагаднення паміж Беларуссю і Расіяй.

Как вам новость?
Головоломки