Кабякоў стаў паўнамоцным прадстаўніком Беларусі ў Савеце ЕАБР

31.07.2010 14:44
Архив Редакция

Згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусі № 1121 ад 28 ліпеня 2010 года, намеснік прэм'ер-міністра Андрэй Кабякоў прызначаны паўнамоцным прадстаўніком краіны ў Савеце Еўразійскага банка развіцця. Яго намеснікам стаў міністр эканомікі Мікалай Снапкоў. 

Дакумент таксама вызначыў міністэрства фінансаў афіцыйным органам Беларусі, з якім Еўразійскі банк развіцця будзе вырашаць пытанні, якія ўзнікаюць у рамках статуту ЕАБР ад 12 студзеня 2006 года, перадае БелТА. 
Як раней паведамляў Тэлеграф, у чэрвені 2010 года Беларусь аплаціла ўнёсак у памеры 15 млн. даляраў у статутны капітал Еўразійскага банка развіцця і тым самым завяршыла ўсе неабходныя працэдуры, звязаныя з уступленнем у ЕАБР. Такім чынам, Беларусь зрабілася пятым паўнапраўным удзельнікам банка поруч з Расіяй, Казахстанам, Арменіяй і Таджыкістанам. 
Беларускі ўрад і Еўразійскі банк развіцця 17 чэрвеня падпісалі пагадненне, якім вызначылі ўмовы знаходжання банка на тэрыторыі Беларусі. Акрамя таго, прыняты дакумент дазваляе ЕАБР адкрыць прадстаўніцтва ў Мінску, а таксама больш актыўна прыступіць да прапрацоўкі інвестыцыйных праектаў у Беларусі. 
Мэтай ЕАБР з’яўляецца садзейнічанне развіццю рынкавай эканомікі дзяржаў-удзельніц банка, іх эканамічнаму росту і пашырэнню гандлёва-эканамічных сувязяў паміж імі шляхам ажыццяўлення інвестыцыйнай дзейнасці.