Качан: нашы дзяўчаты "зрабілі" Расію

07.10.2010 10:45
Архив Редакция

Міністр спорту і турызму Беларусі Алег Качан лічыць удалым выступленне беларускіх баскетбалістак на чэмпіянаце свету ў Чэхіі. Па словах кіраўніка ведамства, сам ён у гэты час знаходзіўся ў прыёмнай прэм'ер-міністра Сяргея Сідорскага і, калі ўбачыў кіраўніка ўрада, сказаў: "Сяргей Сяргеевіч, нашы дзяўчаты "зрабілі" Расію".

Міністр асобна спыніўся на перамозе над зборнай Расіі ў чвэрцьфінале. «Гэтая перамога для нас усіх была важная яшчэ і таму, што ў гэты час прэзідэнт сустракаўся з расійскімі СМІ, і аб перамозе было абвешчана фактычна на ўвесь былы Савецкі Саюз», — адзначыў Алег Качан на ўшанаванні зборнай у мінспорту 6 кастрычніка.

«Было шмат цяжкасцяў, але яны змаглі выстаяць у гульнях супраць моцных супернікаў», — адзначыў Алег Качан. — Думаю, што пасля гэтай перамогі колькасць аматараў жаночага баскетбола стала значна большай. Мы ганарыліся, усе перажывалі», перадае БелаПАН.

Прайграны Чэхіі паўфінал паказаў, што ў гасцях трэба быць на галаву вышэй за ўсіх, сказаў Алег Качан. «Нам не хапіла ледзь-ледзь, але ўсе бачылі, хто куды свісцеў», — падкрэсліў кіраўнік ведамства.

Гульцам ўручылі падзякі міністра і прэміяльныя (каля 14 млн. рублёў кожнай), якія, па словах Алега Качана, дапамогуць «падтрымаць бюджэт і загаіць траўмы».

Как вам новость?
Головоломки