Каландадзэ: Беларусь не прызнае Абхазію і Паўднёвую Асетыю

04.10.2010 17:22
Архив Редакция

У Грузіі няма падстаў для сумненняў у тым, што Беларусь не прызнае незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асетыі. Аб гэтым заявіла намесніца міністра замежных спраў Грузіі Ніно Каландадзэ. Тым не менш, па яе словах, "для суверэнітэту Грузіі няма небяспекі з боку Беларусі".

«У нас асаблівыя стасункі з Беларуссю, і мы працуем над іх паглыбленнем», — цытуе Ніно Каландадзэ расійскі «Взгляд».

«Крэмль хоча, каб да палітыкі прызнання Абхазіі і Паўднёвай Асетыі далучылася як мага больш краін, але гэтыя спробы беспаспяховыя», — адзначыла намесніца міністра замежных спраў Грузіі.

Як раней перадаваў Тэлеграф, 3 жніўня 2010 года прэзідэнт Расіі Дзмітры Мядзведзеў нагадаў аб тым, што прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў прысутнасці кіраўнікоў шэрагу краін СНД раней заяўляў аб сваім цвёрдым намеры прызнаць незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асетыі.

У сваю чаргу на нядаўняй прэс-канферэнцыі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што віна за тое, што Беларусь не прызнала незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асетыі, ляжыць на кіраўніцтве Расіі. Паводле слоў беларускага лідара, Дзмітры Мядзведзеў адмовіўся падтрымаць Беларусь у выпадку наступлення санкцый з боку ЗША і ЕС, якія маглі б паследаваць пасля прыняцця такога рашэння.

Как вам новость?
Головоломки