Каля Адміністрацыі Лукашэнкі дзве гадзіны віселі бел-чырвона-белыя сцягі

15.05.2010 09:29
Архив Редакция

У Мінску 14 траўня насупраць адміністрацыі прэзідэнта Беларусі з'явіліся бел-чырвона-белыя сцягі, якія правіселі на праспекце Незалежнасці больш за дзве гадзіны. Акцыю правяла міжнародная моладзевая арганізацыя "Малады фронт" (Чэхія), пачаўшы тым самым кампанію "Горад наш", прымеркаваную да 15-х угодак рэферэндуму па змене дзяржаўнай сімволікі Беларусі.

Па словах прэс-сакратара «Маладога фронта» Станіслава Сцесіка, падчас вывешвання нацыянальных сцягоў былі затрыманы два актывісты арганізацыі — Уладзімір Яроменка і Юльян Місюкевіч. Членаў арганізацыі затрымалі адразу ж пасля таго, як яны спусціліся з даху, паведамляе «Еўрапейскае радыё для Беларусі».
Актывісты паспелі паведаміць, што іх вязуць у Цэнтральна РУУС сталіцы, распавёў прэс-сакратар моладзевай арганізацыі. Па словах Станіслава Сцесіка, у міліцыі на актывістаў «Маладога фронту» склалі пратаколы і абвінавацілі ў дробным хуліганстве і брыдкаслоўі.
Суд Цэнтральнага раёна аштрафаваў Уладзіміра Яроменку на 30 базавых велічынь, а Юльяна Місюкевіча — на 15 базавых, перадае прэс-служба «Маладога Фронта». Суд прызнаў актывістаў вінаватымі па арт. 17.1 Адміністрацыйнага кодэкса — «нецэнзурная лаянка».

Как вам новость?