Калякін: 25% беларусаў змушаюць галасаваць датэрмінова

14.12.2010 16:11
Архив Редакция

Лідар Беларускай партыі левых «Справядлівы свет», каардынатар кампаніі "За справядлівыя выбары" Сяргей Калякін сцвярджае, што сёння да 25% грамадзян Беларусі так або інакш змушаюць галасаваць датэрмінова. Па словах палітыка, менавіта датэрміновае галасаванне дазваляе ўладам маніпуляваць галасамі выбаршчыкаў у сваю карысць.

«Калі затым падмяняць гэтыя бюлетэні (з датэрміновага галасавання — Тэлеграф) на карысць аднаго з кандыдатаў, то ён атрымлівае фору. Па маіх дадзеных, Лукашэнка атрымае 35-38%. Калі яшчэ дадаць 25% ад датэрміновага галасавання, гэта і будзе 70%, пра якія ўсе кажуць», — растлумачыў Сяргей Калякін.

Каб звесці да мінімуму магчымыя фальсіфікацыі з галасамі, палітык заклікае грамадзян не галасаваць датэрмінова, а рабіць гэта непасрэдна ў дзень выбараў, 19 снежня, а таксама сачыць за тым, што адбываецца на выбарчых участках, перадае БелаПАН.

Сяргей Калякін таксама падкрэсліў, што яго кампанія не мае намеру звяртацца да сілавых метадаў вырашэння праблемы фальсіфікацый. «Наш метад — гэта ўздзеянне на грамадскую свядомасць», — заявіў палітык.

Как вам новость?
Головоломки