Калякін: АДС выступаюць за адзінага кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах

15.04.2010 13:21
Архив Редакция

Лідар Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" Сяргей Калякін заявіў, што «Аб'яднаныя дэмакратычныя сілы паслядоўна выступаюць за тое, каб на прэзідэнцкіх выбарах быў адзіны кандыдат ад усіх дэмакратычных сіл». Палітык адзначыў, што прэзідыум АДС прапануе ўсім патэнцыйным прэтэндэнтам правесці кансультацыі пра неабходнасць вылучэння адзінага кандыдата.

Сяргей Калякін паведаміў, што 14 красавіка прэзідыум палітрады АДС разгледзеў прапанову грамадзянскай ініцыятывы «Рада беларускай інтэлігенцыі» пра распрацоўку механізму вызначэння адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад дэмакратычных сіл на выбарах 2011 года.

«АДС вітаюць любыя прапановы па выпрацоўцы механізму вызначэння адзінага кандыдата ў прэзідэнты. Аднак мы лічым, што спачатку тыя, хто ўжо заявіў пра намер вылучыцца кандыдатам у прэзідэнты, павінны прыйсці да адзінага меркавання па гэтым пытанні», — перадае БелаПАН словы лідара «Справядлівага свету».

Сяргей Калякін паведаміў, што «АДС яшчэ летась прапанавалі правесці праймерыз як механізм вызначэння адзінага кандыдата ў прэзідэнты. Аднак прэтэндэнты не выказалі жадання ўдзельнічаць у іх». «Калі патэнцыйныя прэтэндэнты не пагодзяцца з неабходнасцю выбару адзінага кандыдата, распрацоўка механізмаў па яго вызначэнні становіцца бессэнсоўнай», — лічыць палітык.

Как вам новость?