Калякін чакае ад расійскага ТБ новых фільмаў пра Лукашэнку

23.07.2010 15:24
Архив Редакция

Старшыня Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" Сяргей Калякін заявіў, што хацеў бы, каб расійскае тэлебачанне працягвала тэму аб сітуацыі ў Беларусі. "Было б добра, каб тая інфармацыя, якая ёсць у расійскіх СМІ з'яўлялася ў эфіры. Новая, тая, якую мы не ведаем", - заявіў Сяргей Калякін.

«Я мяркую, што пра зніклых людзей там павінна быць больш шырока, чым, на сённяшні дзень, прадстаўлена», цытуе палітыка «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

Сяргей Калякін таксама раскрытыкаваў заяву лідара КПРФ Расіі Генадзя Зюганава. «У нас няма адносінаў афіцыйных з КПРФ. У 1996 годзе КПРФ падтрымала дзяржаўны пераварот, арганізаваны Лукашэнкам, і стала на бок Лукашэнкі. І ў нас ёсць непаразуменні па адносінах да існага рэжыму. Таму пазіцыі ў нас супрацьлеглыя», — заявіў старшыня «Справядлівага свету».

Па словах Сяргея Калякіна, у расійскіх камуністаў ёсць свае інтарэсы ў Беларусі. «І той прамоўшан, які робіць кіраўніцтва КПРФ Лукашэнку ў Расіі, дае ім магчымасць свае інтарэсы рэалізоўваць», — лічыць палітык.