Калякін: ні я, ні партыя яшчэ не прынялі рашэнне аб удзеле ў выбарах

21.07.2010 17:10
Архив Редакция

Старшыня Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" Сяргей Калякін заявіў, што ні ён, ні партыя яшчэ не прынялі рашэнне аб удзеле ў прэзідэнцкіх выбарах. "Пакуль не прынятае такое рашэнне, можа быць прынята любое рашэнне. Гэта малаверагодна, што партыя не будзе ўдзельнічаць у прэзідэнцкай кампаніі, але такое магчыма", — заявіў Сяргей Калякін.

Разам з гэтым палітык абыякава ставіцца да склікання пазачарговай сесіі Палаты прадстаўнікоў 7 верасня, паведамляе «Беларускі партызан».

«Можа быць прынята што заўгодна. Цалкам магчыма, што будуць прымаць рашэнне па прэзідэнцкіх выбарах, а магчыма, што і не будуць. Палата прадстаўнікоў не з’яўляецца самастойным органам — што скажуць, то і прыме. Праўда, пакуль ніхто не ведае, якое рашэнне прымаць», — заявіў Сяргей Калякін.
 
«Датэрміновае правядзенне прэзідэнцкіх выбараў мае больш мінусаў, чым плюсаў, — лічыць лідар «Справядлівага свету». — Па-першае, кампанія будзе праходзіць у цёплых умовах, вернуцца з канікулаў студэнты, гэта значыць, атмасфера для правядзення кампаніі будзе спрыяльнай. Па-другое, улады не выканалі асноўныя абяцанні, дадзеныя выбаршчыкам. У прыватнасці, няма заробку ў абяцаныя 500 даляраў. У снежні, калі да заробку дададуць 13-ы заробак, калі абыграюць нейкім чынам інфляцыю, тады можа нешта і атрымаецца. І наогул, як будуць тлумачыць народу: навошта праводзіць датэрміновыя выбары ў краіне, дзе ўсе стабільна?».

Как вам новость?
Головоломки