Каманда СБ Лукашэнкі стала трэцяй на чэмпіянаце свету сярод целаахоўнікаў

23.09.2010 10:27
Архив Редакция

Каманда службы бяспекі прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі заняла трэцяе месца ў агульнакамандным заліку на чэмпіянаце свету сярод целаахоўнікаў. На першым і другім месцах — каманды ўпраўлення дзяржаўнай аховы і службы бяспекі прэзідэнта Украіны.

Першы чэмпіянат свету сярод целаахоўнікаў праходзіў у Крыме з 18 па 21 верасня, паведамляе БелТА. У намінацыі «Нацыянальная каманда» каманда службы бяспекі беларускага прэзідэнта стала першай, другое месца заняла каманда службы аховы прэзідэнта Казахстана, трэцяе — служба дзяржаўнай аховы Малдовы.

Акрамя таго, беларускіх целаахоўнікаў прызналі найлепшымі ў індывідуальных заліках. Так, супрацоўнік службы бяспекі прэзідэнта Раман Шайба заняў першае месца ў спаборніцтвах па стральбе, Мікалай Шкрэт паказаў трэці вынік па рукапашным баі і пяты — па кіраванні аўтамабілем у экстрэмальных умовах.

Усяго ў спаборніцтвах прынялі ўдзел 28 каманд з Расіі, Бельгіі, Ізраіля, Вялікабрытаніі і іншых краін.

Как вам новость?
Головоломки