Камароўскі салідарны з беларускай апазіцыяй

24.02.2011 11:57
Архив Редакция

Прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі 23 лютага сустрэўся з кіраўніком незарэгістраванага ў Беларусі Саюза палякаў Анжалікай Арэхва. Азнаёміўшыся з палітычнай сітуацыяй у Беларусі, а таксама становішчам польскай меншасці ў краіне, прэзідэнт выказаў салідарнасць як з беларускімі палякамі, так і з беларускай апазіцыяй.

Як паведамілі ў прэс-службе кіраўніка Польшчы, Браніслаў Камароўскі заявіў аб сваёй гатоўнасці падтрымліваць і неафіцыйны Саюз палякаў у Беларусі і неабходнасць дэмакратычных пераменаў у гэтай краіне.

Як раней паведамляў Тэлеграф, у Горадні 13 лютага адбылося надзвычайнае паседжанне Галоўнай рады афіцыйна не зарэгістраванага Саюза палякаў, падчас якога яго сябры падпісалі зварот да прэзідэнта Польшчы Браніславу Камароўскага. Кіраўніка суседняй дзяржавы заклікалі паспрыяць вызваленню старшыні рады Андрэя Пачобута, а таксама спынення рэпрэсій у дачыненні да іншых членаў арганізацыі.

Між тым намеснік старшыні зарэгістраванага аб’яднання «Саюз палякаў на Беларусі» Мечыслаў Лысы заявіў, што ў Беларусі ў Беларусі палякаў ніхто не прыціскае. «Мы нароўні з іншымі нацыянальнасцямі ў Беларусі роўна сябе адчуваем, ніхто нас не прыгнятае і не прыціскае тут», — лічыць ён.

Как вам новость?
Головоломки