КамАЗ: пэўнага рашэння па аб'яднанні з МАЗам няма

17.02.2011 12:32
Архив Редакция

У цяперашні час разглядаюцца розныя варыянты магчымага аб'яднання расійскага ААТ "КамАЗ" і ААТ "МАЗ", але пэўнага рашэння па дадзеным пытанні не дасягнута. Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе Камскага аўтазавода ад 16 лютага.

«Сапраўды, у цяперашні момант разглядаюцца розныя варыянты інтэграцыі дзвюх аўтамабільных кампаній. Аднак казаць аб якіх-небудзь канкрэтных кроках у гэтым напрамку, а таксама аб магчымай дадатковай эмісіі акцый ААТ «КамАЗ», заўчасна», — гаворыцца ў заяве Дэпартаменту па сувязях з грамадскасцю ААТ «КАМАЗ», перадае ІА «REGNUM-Беларусь».

«Дадзенае пытанне можа быць вырашана толькі са згоды акцыянераў кампаніі», — адзначаецца ў заяве.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, першы намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка паведаміў, што беларускі МАЗ і расійскі КамАЗ могуць стварыць холдынг, перадаўшы ў яго па 49% акцый. «Гэта будзе не продаж акцый МАЗа, а перадача пэўнага пакета акцый на парытэтных умовах», — адзначыў першы віцэ-прэм’ер.

Раней з прапановай аб’яднаць МАЗа і КамАЗа выступіла Расійская дзяржаўная карпарацыя «Ростэхналогіі». Прэзідэнт «Ростэхналогіяў» Сяргей Чэмезаў заявіў, што пасля аб’яднання кампаній расійскае прадпрыемства стане 100% уладальнікам МАЗа, тады як беларускія ўлады атрымаюць у сваё распараджэнне пакет акцый Камскага аўтазавода.

Как вам новость?
Головоломки