Камерцыйныя банкі выстаўляюць максімальна дапушчальны курс валют

24.05.2011 10:04
Архив Редакция

Пасля дэвальвацыі рубля камерцыйныя банкі Беларусі адкарэктавалі курсы замежных валют. Паколькі Нацыянальны банк вярнуў абмежаванне на курсаўтварэнне ў памеры +/-2%, на 24 траўня банкі ўсталёўваюць максімальна дапушчальныя курсы: даляр — 5029 рублёў, еўра — 7053 рубля, расійскага рубля — 177 рублёў.

Сярод банкаў, якія ўжо ўсталявалі новыя курсы, самы нізкі курс выставіў ААТ «ААБ Беларусбанк»: даляр — 5 000 рублёў, еўра — 7020 рублёў, расійскі рубель — 175,5 рубля.

Як паведамляў Тэлеграф, 24 траўня Нацбанк вызначыў афіцыйны курс беларускага рубля ў адносінах да даляра ў памеры 4 930 рублёў, у адносінах да еўра — 6 914,82 рубля, у адносінах да расійскага рубля — 173,95 рубля, у адносінах да іншых замежных валют — зыходзячы з крос-курсаў гэтых замежных валют да даляра.

Разам з новымі курсамі замежнай валюты Нацыянальны банк Беларусі з 24 траўня вяртае абмежаванне на курсаўтварэнне. Цяпер гранічныя значэнні абменных курсаў, па якіх могуць ажыццяўляцца купля-продаж і канверсія замежнай валюты на пазабіржавым рынку і рынку наяўнай замежнай валюты не могуць адрознівацца ад курса Нацбанка больш чым на +/-2% (пры канверсіі — ад крос-курсу, разлічанага на аснове афіцыйных курсаў беларускага рубля да адпаведных валют).

Как вам новость?
Головоломки