Кампанія Ford можа адкрыць зборачную вытворчасць аўто ў Беларусі

07.04.2010 08:48
Архив Редакция

Кампанія Ford гатовая разглядаць прапановы па арганізацыі зборачнай вытворчасці ў Беларусі. "Калі з'явіцца нейкая прапанова, якая будзе выгодна як Беларусі, так і кампаніі Ford, дык мы ў любым выпадку будзем разглядаць такі праект", — падкрэсліў рэгіянальны мэнэджар па Ўсходняй Еўропе карпарацыі Ford Золтан Пап.

«Мы будзем вельмі радыя, калі такім чынам зможам дамагчыся яшчэ вялікіх поспехаў не толькі ў Беларусі, але і ў цэлым у рэгіёне», — адзначыў прадстаўнік кампаніі.

Па меркаванні намесніка дырэктара па збыце генеральнага імпарцёра Ford у Беларусі Андрэя Гаўрылава, для пачатку павінен быць адпаведны рынак збыту, паколькі без гэтага ніхто сёння не адкрывае вытворчасць. «З уступам Беларусі ў Мытны саюз такі рынак збыту з’явіцца», — упэўнены намдырэктара.

«Рынкі ўсёй Еўропы даволі моцна пацярпелі ў мінулым і пазамінулым гадах. Як вынік, сёння цяжка знайсці эксперта, які б прагназаваў, што сітуацыя зменіцца да лепшага ў 2010 годзе. У сітуацыі, якая склалася, у кампаніі Ford, роўна як і ў іншых вытворцаў, з’явіліся вольныя вытворчыя магутнасці. А тэндэнцыі такія, што ўсё больш кампаній імкнуцца мець сваю рэгіянальную зборачную базу», — заявіў прадстаўнік генеральнага імпарцёра Ford у Беларусі.

ДМК падпісаў мемарандум пра паразуменне з кампаніяй Ford

Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі шостага красавіка падпісаў мемарандум пра паразуменне з кампаніяй Ford Central and Eastern European Sales. Дакумент падпісалі падчас сустрэчы намесніка старшыні ДМК Сяргея Барысюка з кіраўніцтвам гэтай буйной аўтамабільнай кампаніі, якая выказала гатовасць інфармаваць мытныя органы Рэспублікі Беларусь пра кошт сваёй прадукцыі, што накіроўваецца на беларускі рынак, паведамляе БелТА.

Раней ДМК ужо падпісаў падобныя мемарандумы з аўтавытворцамі Volkswagen, Kia, Audi, Skoda, Volvo, Sitroёn, Peugeot, Nissan, Chevrolet, BMW, Suzuki, Opel, Toyota, Renault і Porsche.

Как вам новость?
Головоломки