Камісія Мытнага саюза адмяніла пошліны на самалёты

04.08.2010 08:47
Архив Редакция

Камісія Мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана прыняла рашэнне адмяніць мытныя пошліны на самалёты. Выключэнне складаюць авіялайнеры ўмяшчальнасцю 50-111 і 160-219 крэслаў. Дадзеная мера пакуль лічыцца часовай і дзейнічае толькі для лізінгавых схемаў.

Нулявая стаўка будзе распаўсюджвацца на самалёты, якія ўвозяцца на тэрмін да канца 2018 года па кантрактах, заключаных да 2014 года. Аднак, не пазней за ліпень 2013 года бакі мяркуюць разгледзець пытанне аб падаўжэнні тэрмінаў дзеяння нулявых ставак, перадаюць «Ведомости».

Да гэтага часу нулявыя пошліны дзейнічалі толькі на самалёты ўмяшчальнасцю да 50 крэслаў і на дальнемагістральныя лайнеры (ад 300 крэслаў). За ўвоз іншых судоў было неабходна плаціць пошліну памерам 20%. Расійскія авіяперавозцы прасілі адмяніць пошліны ўжо некалькі гадоў, але ўрад на саступкі не ішоў, асцерагаючыся за лёс авіяпраму.

Сітуацыю змяніла стварэнне Мытнага саюза з Беларуссю і Казахстанам. У гэтых дзяржаў свайго авіяпраму няма, таму і пошліны былі нулявымі. На думку кіраўніка аналітычнай службы агенцтва «Авиапорт» Алега Панцялеева, выніковае рашэнне ўсё ж улічвае інтарэсы расійскага авіяпраму. Пад тарыфнай абаронай застануцца SSJ-100 (95 крэслаў) і МС-21 (150-230) і расійска-ўкраінскі Ан-148 (68-99 крэслаў).

Па словах Алега Панцялеева, расійскія авіякампаніі вельмі выйграюць ад адмены пошлінаў. «Напрыклад, пад нулявыя пошліны патрапяць некаторыя мадыфікацыі папулярных у Расіі самалётаў Airbus-320 і Boeing-737. Толькі ў «Аэрафлота» закантрактаваны на бліжэйшыя гады два А319-100 (116 крэслаў) і 14 А320-200 (140 крэслаў). Калі ўгоды складаліся па каталогавых цэнах, авіякампанія зэканоміць каля 250 млн. даляраў. Адмена пошлінаў можа стаць стымулам для авіякампаніяў да абнаўлення флоту», — падсумаваў Алег Панцялееў.

Как вам новость?
Головоломки